» Wystawa Janki Kupały w Muzeum w Hajnówce, 18.02.2017
LOT Białowieża

plakat

Wystawa Janki Kupały w Muzeum w Hajnówce, 18.02.2017

Ministerstwo Kultury Republiki Białoruś, Państwowe Literackie Muzeum Janki Kupały w Mińsku, Ambasada Republiki Białoruś w Polsce, Centrum Kulturalne Białorusi w Warszawie oraz Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej w Hajnówce serdecznie zapraszają na otwarcie wystawy „Janka Kupała w dialogu kultur”. Wystawa pochodzi ze zbiorów Muzeum Janki Kupały w Mińsku.

Otwarcie wystawy odbędzie się 18 II 2017 o g. 13.30 w galerii Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce

Janka Kupała – poeta-prorok, poeta-filozof, pierwszy narodowy poeta Białorusi. Jego praca stała się wizytówką duchowego odrodzenia narodu: wzrosła tożsamość narodowa Białorusinów w pierwszych dekadach XX w., budziła się pamięć historyczna narodu, tworzyły się ideały białoruskiej państwowości, podnosiła poetyczne słowo na światowy poziom.

Wystawa organizowana jest w ramach międzynarodowego projektu “Janka Kupała w dialogu kultur” i pokazuje życie i twórczość białoruskiego klasyka. Pokazuje jego ścisły związek z polską
kulturą i tradycją literacką. Ponieważ to twórcze dziedzictwo Adama Mickiewicza, Władysława Syrokomli, Elizy Orzeszkowej, Henryka Sienkiewicza, Józefa Kraszewskiego odegrały ważną rolę w rozwoju talentu poetyckiego Janki Kupały. Wiele wczesnych wierszy poety zostało napisanych w języku polskim, później oddał on hołd i szacunek polskim twórcom jako tłumacz. Ale poetycki świat Kupały nie pozostał bez uwagi również polskich pisarzy. Wiele wierszy białoruskiego poety narodziło się w nurcie języka polskiego.

W trakcie otwarcia wystawy odbędzie się akcja “Czytamy Kupałę razem”. Akcja rozpoczęła się w 2012 roku, w przeddzień 130. Rocznicy urodzin poety. Od tego czasu wzięło w niej udział tysiące ludzi, Białorusini i goście, w tym szefowie misji dyplomatycznych. Akcja wyszła poza granice Białorusi, przeprowadzona została również w Rosji, Litwie, Łotwie, Estonii, Finlandii, Słowacji, Polsce i Izraelu – krajach bezpośrednio lub poprzez poetyckie słowa Kupały związane z poetą.

http://kupala-museum.by/

********************

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы,  Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы

сардэчна запрашюць на адкрыццё выставы „Янка Купала ў дыялогу культур” выстава з фондаў Музея Янкі Купалы ў Мінску

Адкрыццё выставы  18 II 2017 у 13.30 гадзін у галерэі Беларускага Музея ў Гайнаўцы

Янка Купала – паэт-прарок, паэт-філосаф, першы народны паэт Беларусі. Яго творчасць стала сцягам духоўнага адраджэння народа: выяўляла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў на працягу першых дзесяцігоддзяў ХХ ст., абуджала гістарычную памяць нацыі, фарміравала грамадзянскі ідэал беларускай дзяржаўнасці, уздымала нацыянальнае мастацкае слова да сусветнага ўзроўню. Выстаўка арганізавана ў рамках міжнроднага вставачнага праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” і прадстаўляе жыццёвы і творчы шлях беларускага класіка. Раскрывае яго цесную ўзаемасувязь з польскай культурнай і літаратурнай традыцыяй. Бо творчая спадчына Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Генрыка Сянкевіча, Юзафа Крашэўскага адыграла важную ролю ў станаўленні паэтычнага таленту Янкі Купалы. Шэраг ранніх вершаў паэта быў напісаны па-польску, пазней ён аддаваў даніну павагі і захаплення польскім творцам як перакладчык. І паэтычны свет самога Купалы не застаўся па-за ўвагай польскіх пісьменнікаў. Многія вершы беларускага Песняра набылі новае нараджэнне ў рэчышчы польскай мовы.

У рамках адкрыцця выстаўкі пройдзе грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”. Акцыя стартавала ў 2012 годзе, напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння паэта, за гэты час у ёй прынялі ўдзел тысячы людзей, беларусаў і гасцей краіны, у тым ліку кіраўнікі дыпламатычных місій і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь. Акцыя выйшла за межы краіны і з поспехам праходзіла ў Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Славакіі, Польшчы, Ізраілі – краінах, якія непасрэдна ці праз паэтычнае Купалава слова, звязаныя з паэтам.

plakat